Ліванскі Fransabank купіў беларускі "Банк "Залаты талер" за 12 млн долараў

Адзін з найбуйнейшых ліванскіх банкаў — Fransabank купіў 98,93% акцый ААТ "Банк "Залаты талер" за 12 мільёнаў долараў.
Перамовы пра гэта вяліся з пачатку 2007 года. "Залаты талер" зарэгістраваны ў кастрычніку 1994 года. Ён мае філіял у Гомелі і шырокую сетку разлікова-касавых цэнтраў у Мінску і Гомелі, разлічаных на абслугоўванне прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу.

"Залаты талер" займае 24 месца з 28 беларускіх банкаў па памеры актываў. Міжнародная сетка Fransabank уключае банкі і прадстаўніцтвы ў Францыі, Алжыры, Судане, Кубе, Сірыі, Лівіі, і цяпер у Беларусі. Плануюцца набыцці ў Турцыі і Іраку.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі