Літва з верасня 2020-га выдала беларусам каля 20 тысяч нацыянальных віз

Літва з верасня 2020-га выдала беларусам каля 20 тысяч нацыянальных віз

Ад верасня 2020-га беларусы атрымалі каля 20 тысяч нацыянальных літоўскіх віз. 834 чалавекі атрымалі спецыяльны дазвол уехаць у Літву з-за экстраардынарных гуманітарных умоў, а 206 беларусаў падалі запыт на прадстаўленне прытулку. Пра гэта Святлане Ціханоўскай распавяла кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайтэ.

Таксама Ціханоўская і Білатайтэ абмеркавалі сітуацыю з мігрантамі на мяжы Беларусі і Літвы. Паведамляецца, што нелегальна перайшлі мяжу з тэрыторыі Беларусі каля 4 тысяч чалавек, а яшчэ каля 8 тысяч чакаюць пераходу мяжы на тэрыторыі Беларусі. 

Ціханоўская назвала коранем праблемы рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які помсціць Літве за падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. "Былы прэзідэнт спрабуе ператварыць Беларусь у краіну-ізгой, якая пагражае ўсяму рэгіёну. Гэта трэба спыніць", — перадае словы Ціханоўскай яе прэс-служба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі