Літва просіць ЕС адмовіцца ад пераходу на сезонны час

У Літве адзначаюць, што сезонныя змены негатыўна ўплываюць на здароўе чалавека​
У Літве адзначаюць, што сезонныя змены негатыўна ўплываюць на здароўе чалавека​

Літва просіць Еўрасаюз адмовіцца ад пераходу на зімовы і летні час. Ліст з прапановай накіраваў міністр транспарту і камунікацый рэспублікі Марыус Скуодзіс, паведамляе Delfi.lt.

Прапанова адмовіцца ад пераходу на зімовы і летні час была прадстаўленая яшчэ чатыры гады таму. У Вільні мяркуюць, што Еўрасаюз павінен "узяць на сябе палітычную адказнасць і канчаткова вырашыць гэтае пытанне".

Сярод прычын, чаму Літва прапануе адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў, названы негатыўны ўплыў сезонных змен на здароўе чалавека. У Літоўскім Мінтрансе таксама лічаць, што ўвядзенне пастаяннага часу не паўплывае на эканоміку. 

Перамовы ў Савеце ЕС па спыненні пераводу гадзіннікаў цяпер прыпыненыя. Апошняя прапанова па дырэктыве ЕС аб адмене сезоннага часу была разгледжаная ў 2019 годзе, калі было вырашана даць дзяржавам-сябрам час для правядзення ўнутраных кансультацый і апытанняў. Пры гэтым 84% апытаных еўрапейцаў выказаліся за адмову мяняць час двойчы на год.

Беларусь адмовілася ад сезоннага пераводу гадзіннікаў з восені 2011 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі