Літва і Украіна ўзмацнілі памежны кантроль у сувязі з падзеямі ў Францыі

Літва і Украіна ўзмацнілі памежны кантроль у сувязі з падзеямі ў Францыі

Беларускія аўтамабілісты паведамляюць пра чэргі на памежных пераходах з Літвой. У сувязі з учорашнімі тэрактамі ў Парыжы памежнікі ўзмацнілі праверку транспарту. Гэтыя дадзеныя пацвердзілі Onliner.by у прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта. Для выбару пункта перасячэння мяжы з найменшымі чэргамі рэкамендуюць карыстацца інфармацыяй з афіцыйнага партала ведамства. Таксама беларусам раяць адмовіцца ад перасячэння мяжы з ЕС у сувязі з павелічэннем часу на праверку.

Украіна таксама прыняла захады бяспекі ў сувязі з падзеямі ў Францыі. Узмацніцца кантроль у аэрапортах, гарадах, а таксама ўводзіцца спецрэжым на межах, паведаміў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка ў сваім Твітэры.

Працягласць беларуска-ўкраінскай мяжы складае 1 804 кіламетры. 14 лістапада краіны ЕС паведамілі афіцыйнаму Мінску пра ўзмацненне памежнага кантролю ў сувязі з тэрактамі, інфармуе БелаПАН.

Фота: tutgrodno.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі