Літва гатовая забяспечыць альтэрнатыўны канал дастаўкі нафты ў Беларусь

Літоўскі ўрад чакае ад Беларусі канкрэтных прапановаў у справе транзіту нафты праз порт у Клайпедзе. Прак гэта заявіў міністр гаспадаркі Літвы Вітас Навіцкас.
Мяркуецца, што нафту, якая будзе дастаўляцца морам у літоўскі порт, у
Беларусь даставяць трубаправодным транспартам. Літоўскія спецыялісты
лічаць, што такім чынам Беларусь можа штогод атрымліваць праз Літву да
6 мільёнаў тон нафты.

БЕЛТА