Вы тут

Літва адклікае амбасадара з Расіі з 1 чэрвеня

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа / delfi.lt

Літва паніжае ўзровень дыпламатычных стасункаў з Расіяй. З 1 чэрвеня адклікаецца літоўскі амбасадар у Расіі. Такі крок быў анансаваны Вільняй яшчэ ў пачатку красавіка. Улады Літвы адрэагавалі "на расійскую агрэсію супраць суверэннай Украіны і зверствы, учыненыя расійскімі ўзброенымі сіламі ў розных акупаваных гарадах Украіны". МЗС РФ тады прыгразіў Літве "мерамі ў адказ".

Таксама стала вядома, што з 7 чэрвеня закрыецца літоўскае консульства ў Санкт-Пецярбургу.

10 траўня Сейм Літвы прызнаў Расію "тэрарыстычнай дзяржавай", а дзеянні Расіі ва Украіне — генацыдам украінскага народа. Дэпутаты прагаласавалі за рэзалюцыю аднагалосна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.