Літовец з амаль 7 праміле алкаголю ў крыві пешшу ішоў у Беларусь

Інцыдэнт быў зафіксаваны ў панядзелак увечары, піша ru.delfi.lt. На КПП з'явіўся 50-гадовы жыхар Шальчынінкскага раёна, які ледзь стаяў на нагах.



Ён прыйшоў да месца праверкі дакументаў. Высветлілася, што мужчына, які з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы, збіраўся пешшу ісці ў Беларусь. У яго былі ўсе неабходныя дакументы.



Літоўскія памежнікі затрымалі яго і не пусцілі ў нашу краіну. Мужчыну перадалі паліцыі. У крыві літоўца было 6,81 праміле алкаголю.



Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі