Літовец спрабаваў правезці ў Беларусь 2,4 тысячы лёзаў ад станкоў для галення

Літовец спрабаваў правезці ў Беларусь 2,4 тысячы лёзаў ад станкоў для галення

Грамадзянін Літвы спрабаваў правезці ў Беларусь 2,4 тысячы лёзаў ад станкоў для галення на сваім аўтамабілі Mazda. Кантрабанду знайшлі памежнікі з Лідскага атраду. У пункце пропуску літовец заявіў, што ў машыне нічога няма, аднак памежнікі атрымалі папярэднюю інфармацыю пра забаронены тавары і вырашылі праверыць аўто.

Кантрабанда была схаваная ў спінкі сядзенняў, пад прыборнай панеллю, за абшыўкай у дзвярах. Тавар ацанілі на агульную суму ў болей як 115 мільёнаў рублёў. Лёзы канфіскаваныя. У парушальніка таксама забяруць аўто і прымусяць заплаціць штраф, паведамляе Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі