Літоўскія памежнікі перахапілі дрон, які прыляцеў з Беларусі

Дрон на мяжы

Дрон на мяжы / vsat.lrv.lt

Літоўскія памежнікі перахапілі дрон, які прыляцеў з Беларусі. Здарэнне адбылося ўвечары 3 снежня ў Шальчынінкайскім раёне. Літоўцы прызямлілі дрон каля самага плоту на мяжы з РБ. Аднак усяго грузу, які яны бачылі ў паветры, на месцы не аказалася.

Па слядах на снезе памежнікі знайшлі ў кустах каля суседняй вёсцы двух мясцовых жыхароў, якія паспелі забраць частку грузу кантрабандных цыгарэт. Мужчынам пагражае вялікі штраф — да 6 тысяч еўра.

Літоўскія памежнікі перахапілі дрон, які прыляцеў з Беларусі
vsat.lrv.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі