Вы тут

Літоўскія мовазнаўцы адмовіліся мяняць назву Беларусі

Вострая Брама ў Вільні / svaboda.org

Літве няма неабходнасці мяняць назву Беларусі на літоўскай мове — Baltarusija. Да такой высновы прыйшла часовая палітычная падкамісія па мове пры Дзяржаўнай камісіі па літоўскай мове, паведамляе delfi.lt.

Раней Святлана Ціханоўская звярнулася да літоўскіх органаў з прапановай афіцыйна замацаваць назвы краіны па-літоўску як Belarusia. Яе зварот падтрымаў літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс, падкрэсліўшы, што такая дыскусія мае вялікае значэнне для фармавання самасвядомасці беларускага народа.

Аднак мовазнаўцы вырашылі не мяняць назву, бо яна ўтвораная ад назвы нацыянальнасці baltarusiai па правілах літоўскай мовы. А назва, прапанаваная Ціханоўскай, утвораная не па правілах літоўскай мовы.

Большая частка камісіі ўхваліла прапанову, што ў выпадку неабходнасці можна разглядаць назву Gudija (ад gudai) замест цяперашняй назвы.

Цяпер у Літве дзейнічаюць дзве (традыцыйныя) назвы — Baltarusija і Gudija.

У снежні 2020-га Літва афіцыйна памяняла назву Грузіі на Сакартвела. Назва была змененая па просьбе дыпламатаў Сакартвела, бо назва "Грузія" была рускай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.