Вы тут

Літоўскія чыгуначнікі паслалі рускіх хакераў "на***" у афіцыйным лісце

Рэзкая размова выйшла наконт рашэння Літвы закрыць частку транзіту ў Калінінград / novoeizdanie.com

Літоўская чыгунка атрымала ліст ад нейкай Веранікі Андрэевай, якая назвалася прадстаўніцай расійскай хакерскай супольнасці. Яна "парэкамендавала" націснуць на ўрад Літвы, каб тыя знялі санкцыі на перавозкі тавараў у Калінінград.

Калі мы не паслухаем — яны знішчаць усю IT інфраструктуру Літвы. Мы не ведаем, ці сапраўды адпраўнік Вераніка або каго яна прадстаўляе. Але мы падрыхтавалі адказ, — распавядае начальнік аддзела камунікацый Літоўскай чыгункі Мантас Дубаўскас.

Адказ рускія хакеры атрымалі наступны:

— ...так званая "супольнасць рускіх хакераў" —  ідзі на***.

Адказ ЛЖД хакерам / скрыншот Мантаса Дубаўскаса

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.