Літоўская паліцыя злавіла беларуса без правоў кіроўцы
Літоўская дарожная паліцыя правяла ў ноч з суботы на нядзелю рэйд па вуліцах Вільні.
Як піша сайт ru.delfi.lt, на праспекце Лайсвес паліцыянты спынілі Mercedes. Падазрэнні ў іх выклікалі правы кіроўцы. Грамадзянін Беларусі замест пасведчання кіроўцы паказаў паліцыянтам паперку, якая нагадвала бланк рэцэпту.
Такія "часовыя правы" выклікалі ў віленскіх праваахоўнікаў здзіўленне. Да таго ж, у "дакуменце" былі прастаўленыя няслушныя даты. Цяпер кіроўцу давядзецца заплаціць штраф.
Фота: ru.delfi.lt