Ліст Напалеона прадалі за паўмільёна долараў

Любоўны ліст Напалеона, які ён напісаў будучай жонцы Жазэфін дэ Багарнэ, прадалі на лонданскім аўкцыёне Christie"s за 557 000 долараў.
Гэта рэкорд для ўсіх прададзеных эпістоліяў гэтага імператара. Ліст знаходзіўся ў таемнай калекцыі вядомага швейцарскага юрыста Альбіна Шрама.

Пасля яго смерці сваякі знайшлі калекцыю аўтографаў і разбагацелі: больш за 500 лістоў прадалі за 7,7 мільёнаў долараў.

Ліст Ісака Ньютана, у якім ён піша пра гісторыю сусветнага прыцягнення, прадалі за 410 000 тысяч долараў, лісты паэтаў Джона Дона і Аляксандра Пушкіна пацягнулі на больш чым 200 тысяч кожны.

Нагадаем, што напачатку года інкруставаная золатам шпага Напалеона была прададзена амаль за 6,5 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі