Вы тут

Лінкявічус пракаментаваў пагрозы Лукашэнкі: ён ідзе ва-банк

Лінас Лінкявічус / Reuters

Пагрозы Аляксандра Лукашэнкі пра санкцыі супраць Літвы сведчаць, што беларускі кіраўнік імкнецца любой цаной захаваць сваю ўладу. Так міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус пракаментаваў сённяшнія заявы беларускага кіраўніка, перадае BNS. 

На яго думку, Лукашэнка ідзе ва-банк. 

Як паведамляла Еўрарадыё, падчас паездкі ў Оршу 28 жніўня беларускі кіраўнік прыгразіў адказаць краінам, якія ўводзяць санкцыі супраць Беларусі. У прыватнасці Літве і Польшчы ён прыгразіць закрыць паветраныя калідоры для самалётаў. Акрамя таго, ён заявіў, што беларускія грузапатокі перавядз з літоўскіх портаў у іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.