Лілія Ананіч: Мінінфармацыі заканадаўча ўрэгулюе дзейнасць інтэрнет‑СМІ

Міністэрства інфармацыі працуе над удасканаленнем закона "Аб друку і іншых СМІ". Пра гэта паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, неабходнасць развіцця заканадаўства аб СМІ тлумачыцца тымі зменамі, якія адбыліся ў інфармацыйнай прасторы за апошнія 15 гадоў, з часу прыняцця закона. У прыватнасці, за гэты час з’явіліся і набылі пэўную папулярнасць інтэрнет‑СМІ.

Ананіч паведаміла, што ў новай версіі дакумента плануецца заканадаўча ўрэгуляваць дзейнасць інтэрнет‑СМІ. У тым ліку плануецца вызначыць, ці з’яўляюцца самастойнымі СМІ інтэрнет‑версіі друкаваных выданняў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі