Лілія Ананіч афіцыйна стала міністрам інфармацыі

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Лукашэнкі. Нагадаем, што выконваць абавязкі міністра інфармацыі Лілія Ананіч стала пасля звальнення з гэтай пасады Алега Праляскоўскага на пачатку чэрвеня. Дагэтуль чыноўніца займала пасаду намесніцы міністра.

Лілія Ананіч нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Лявонава Барысаўскага раёна. У 1982 скончыла факультэт журналістыкі БДУ і ў 2000 Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1982 па 1984 гады працавала фотакарэспандэнтам раённай газеты "Шлях камунізму". З 1984 па 1992 гады - рэдактар, а затым старшы рэдактар НДІ сродкаў аўтаматызацыі ў Мінску. З 1992 па 1996 гады была намеснікам начальніка ўпраўлення СМІ Міністэрства культуры і друку. З мая 1996-га па лістапад 2001 працавала намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржкамітэта па друку. З лістапада 2001-га па лістапад 2003 займала пасаду намесніка міністра інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі