Вы тут

Лідскія памежнікі злавілі кантрабандыста з квадракоптарам

Абясшкоджаны лідскімі памежнікамі квадракоптар / gpk.gov.by​

"Грузавы" квадракоптар выявілі і абясшкодзілі недалёка ад беларуска-літоўскай мяжы лідскія памежнікі. Апарат быў дапрацаваны: меў паўнавартасны адсек для перавозкі малагабарытных грузаў.

Дзякуючы канструктыўнай дапрацоўцы ён быў "здольны падымаць і дыстанцыйна скідаць розныя прадметы", расказалі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Памежнікі затрымалі і гаспадара лятальнага апарата. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс.

У ДПК нагадалі, што выкарыстоўваць квадракоптары каля мяжы нельга.  У памежнай зоне дазваляецца выкарыстоўваць толькі зарэгістраваныя лятальныя апараты і толькі пасля паведамлення супрацоўнікам бліжэйшага падраздзялення органаў памежнай службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.