Лідскія кеды запатэнтавалі дзве палоскі

Лідскія кеды

Лідскія кеды / Onliner

Лідская абутковая фабрыка запатэнтавала "дзве палоскі" — сімвал лідскіх кедаў ЛМ17, якія выпускаюцца ўжо больш за 30 гадоў. Гэтыя кеды былі скапіяваныя з легендарнай мадэлі Adidas Gazelle. Толькі ў арыгінальных "адыдасаў" тры палоскі, а ў лідскіх кедаў — дзве.

На фабрыцы кажуць, што гэтая мадэль на працягу ўсіх гадоў была такой папулярнай, што вытворца зрабіўся "закладнікам вобразу". І вырашыў перайсці ад капіявання да постіроніі.

Давялося перагледзець нейкія моманты. Праз сыравіну "лідскачы" фарбавалі ногі. Гэты момант вырашылі. Змяніліся фасон калодкі, падэшва, вусцілкі, упакоўка, пашырылася колеравая гама абутку. Тыя самыя дзве белыя палоскі, па якіх пазнаюць лідскі абутак, мы запатэнтавалі, — цытуе дырэктарку фабрыкі Тамару Ігнатовіч газета "Рэспубліка".

Новая партыя лідскіх кедаў з'явіцца не адразу. У "лідскачоў" зменіцца падэшва (раней многія скардзіліся на тое, што яна хутка трэскаецца). Мяркуецца, што цяпер фабрыка будзе закупляць у Кітаі прэс-формы для вырабу падэшвы, а вырабляць яе ўжо ў Лідзе.

Фабрыка нядаўна выйшла з крызісу. У яе былі даўгі перад банкамі на 2,4 млн рублёў, але летась іх выкупіла Агенства па кіраванні актывамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі