Лідэр гурта KISS стане дэманічным “Богам рок-н-ролу”

Басіст і вакаліст рок-гурта KISS Джын Сіманс спрабуе свае сілы ў пастановачным кіно.

58-гадовы музыка выканае ролю дэманічнага “Бога рок-н-ролу” ў экранізацыі папулярнай серыі коміксаў манга «DMC». Здымкі фільма праходзяць у Новай Зеландыі.

Вытворчасцю карціны займаецца вядомая японская кампанія Toho Productions, якая ў свой час падарыла свету класічныя фільмы «Гадзіла» і «Містэрыяне», а таксама шэраг іншых культавых стужак.

Сам Джын Сіманс кажа, што «шчаслівы атрымаць запрашэнне згуляць у гэтым фільме. Было б дзіка адмовіцца ад такой ролі. Вельмі добра, што здымкі праходзяць у Новай Зеландыі, дзе ў Kiss былі запланаваныя канцэрты – а таму не трэба было нават некуды ляцець!».

Паведамляецца, што карціна будзе прэзентаваная ў жніўні гэтага года. Пакуль што толькі ў Японіі.

Фота: poszkole.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі