Лідэр чэшскіх сацыял-дэмакратаў наведае Беларусь

Старшыня апазіцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі Чэхіі Йіржы Пароўбэк збіраецца наведаць Беларусь. Мэта паездкі — падтрымка беларускіх сацыял-дэмакратаў напярэдадні восеньскіх парламенцкіх выбараў, паведамляе “Радыё Свабода”.
Мяркуецца, што ён сустрэнецца ў Беларусі і з Аляксандрам Казуліным, вызвалення якога дамагаўся разам з лідэрамі іншых сацыял-дэмакратычных партый у свеце. Таксама чэшскі палітык правядзе некалькі сустрэч і ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з мэтай выказаць падзяку за вызваленне Казуліна і паспрыяць вызваленню астатніх палітычных вязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі