Вы тут

Лідара гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава пакаралі трыма гадамі "хіміі"

Уладзіслаў Наважылаў / З архіву Еўрарадыё

Лідара культавага метал-гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава пакаралі трыма гадамі "хіміі" з накіраваннем у папраўчую ўстанову (менавіта такога пакарання прасіла для яго пракурор Таццяна Гаркуша). Крымінальную справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна Гомеля, суддзя — Сяргей Кармановіч.

Музыку прызналі вінаватым у абразе чыноўніка — старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. "Этот Соловей — крайне г***** [неразумны] б**** [самец свінні]", — напісаў летась у Facebook Наважылаў. Уладзіслаў тлумачыў, што на ягоную думку, чыноўнік не выконваў сваіх абавязкаў, бо не мог адказаць на пытанні людзей, да якіх выходзіў у жніўні 2020-га.

Музыка казаў у судзе, што з'яўляецца адзінай крыніцай даходу ў сям'і, таму пакаранне зняволеннем будзе для яе катастрафічным. Аднак яго ўсё роўна вырашылі накіраваць у папраўчую ўстанову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.