Лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі звольнены з заводу

Сяргей Дылеўскі / kommersant.ru
Сяргей Дылеўскі / kommersant.ru

Лідар страйкама Мінскага трактарнага завода і член Каардынацыйнага савета Сяргей Дылеўскі звольнены з МТЗ.

У распараджэнні гаворыцца, што Сяргея звальняюць па пагадненні бакоў. Дылеўскі напісаў заяву "па ўласным жаданні".

Лидер стачкома МТЗ Сергей Дылевский уволен с завода
Распараджэнне / Instagram

Праўда, на сваёй старонцы ў Instagram Сяргей Дылеўскі патлумачыў звальненне "шантажом":

На жаль, пара растацца. Для кіраўнікоў: хлопцы, прымушаць звольніцца шляхам шантажу бацькамі — гэта самае нізкае і бесчалавечнае, што можна сабе ўявіць...

На МТЗ Сяргей Дылеўскі прапрацаваў 12 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі