Летась 8,8% валавога ўнутранага пардукта Беларусі ўтварылі прадпрымальнікі

Доля малога і сярэдняга бізнэса ў стварэнні валавога ўнутранага прадукта ў 2006 годзе склала 8,8% супраць 8,1% у 2005-м. Пра гэта са спасылкай на дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандр Ліхачэўскага паведамляе “Интерфакс”. Па звестках адмыслоўцы, у 2006 годзе прадпрымальніцкія структуры сфармавалі 7,5% ад агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасці краіны, 8,1% ад аб'ёму выпуску тавараў і паслуг, 10,2% ад аб'ёму рознічнага таваразвароту, 24% аб'ёму знешняга гандлю.

Доля экспартных аперацый суб'ектаў малога і сярэдняга бізнэсу ў агульным аб'ёме экспарту краіны ў 2006 годзе склала 18%, імпарту – 28%.

Спадар Ліхачэўскі адзначыў таксама, што ў Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя ператоку прадпрымальнікаў з сферы рознічнага гандлю ў вытворчую сферу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі