Лепшыя дружыннікі будуць ахоўваць канцэрты ў Віцебску

Рознымі спосабамі намагаюцца адрадзіць добраахвотную народную дружыну ў Віцебску. Так, з пачатку года дружыннікі ўдзельнічалі ў адмысловым спаборніцтве.  30 лепшых атрымаюць свой прыз – ім дазволяць ахову Летняга амфітэатра падчас “Славянскага базара ў Віцебску”. Дружыннікі будуць сумяшчаць карыснае з прыемным – ахоўваць парадак і адначасова слухаць канцэрты.

Такім чынам кожны з іх сэканоміць па некалькі соцень рублёў на кошце білетаў. Галоўнае – каб музыкальныя густы дружыннікаў супадалі з раскладам канцэртаў, на якіх ім давядзецца несці службу.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі