Лепшымі піратэхнікамі сталі літоўцы, але беларусы былі вышэй і гучней

Тры дні каля Лагойска грымелі салюты. Фестываль “Навальніца” сабраў піратэхнічныя каманды з розных краін і атрымаў статус адборачнага этапу да чэмпіянату Еўропы па феерверках, які пройдзе ў наступны годзе ў Германіі. Перамаглі ў першым піратэхнічным фестывалі, які прайшоў ў Беларусі,  літоўцы з каманды
"Blikas"
, якія ў конкурсе выступалі апошнімі. Яны вырашылі паспрачацца
не толькі з іншымі камандамі, але і з сэрам Полам Макартні. Яго
песню Live and Let Die літоўцы выкарысталі ў адной са сваіх піратэхнічных кампазіцый.

Цікава, што і сам Макартні заўсёды падчас
выканання гэтай кампазіцыі выкарыстоўвае неверагодныя феерверкі.
Розніца тая, што літоўская каманда была абмежаваная ў сродках, а у Макартні такіх праблем даўно няма.

Тым не менш, атрымалася прыгожа і без
залішняй пампезнасці. Другая частка вступу "Blikas" прайшла пад песню Александра Рыбака.

Першы нядзельны выступ: свае здольнасці прадэманстравала каманда з Германіі.

Беларускі народны “Scooter”, гурт Палац .

А гэты феерверк прапанавалі пераможцы — каманда з Літвы.

Гурт Нео спяваў у якасці саміх сябе і новага гурта Матэматыка.
Дарэчы, на самым пачатку фестывальнага дня таксама гралі ўдзельнікі Нео. Праўда, былыя. Цяпер яны выступаюць пад маркай Маркуц бэнд.

Апошнімі свой сэт адбарабанілі Drum Extasy

Вядучыя з тэлеканала АНТ

Беларускія піратэхнікі ў конкурсе не ўдзельнічалі. Закрываючы фестываль, яны паказалі гранд-феерверк: магчыма, не самы прыгожы, але самы высокі, далёкі, гучны і самы рознакаляровы.