Лекі па дадэвальвацыйных цэнах у аптэках скончыліся?

Як даведалася Еўрарадыё, у аптэках амаль скончыліся запасы лекаў па старых цэнах мінулага года. Новым коштам здзіўляюцца нават самі аптэкары Супрацоўніца мінскай аптэкі №20 уражаная тым, што "Завіракс" падаражэў амаль на 60%:

Супрацоўніца аптэкі №20: "Завіракс крэм" мяне здзівіў. 32 тысячы рублёў зараз каштуе, а раней быў да 20 тысяч, здаецца 18”.

Паводле нашых падлікаў, падаражэнне адаб’ецца найбольш на кішэнях заўсёдашніх кліентаў аптэк — напрыклад, пенсіянераў. Таму што першымі скончыліся ды падаражэлі самыя хадавыя прэпараты, якія не ляжаць доўга на паліцах. Зараз беларусы шукаюць па розных аптэках: можа дзе засталіся лекі па старых цэнах. Аднак каб зэканоміць, трэба паспець, кажуць Еўрарадыё ў мінскай аптэцы №33:

Супрацоўніца аптэкі №33: “Ёсць некаторыя пазіцыі па старых цэнах, але яны не залежваюцца, выкупляюцца”.

Лекі з новых паставак падаражэлі не менш чым на 20%, асабліва імпартаваныя. У аптэцы №59 лічаць, што знайсці лекі па старых цэнах ужо вельмі цяжка, а ад падаражэння нікуды не дзенешся:

Супрацоўніца аптэкі №59: “Па аптэках можа і ёсць нейкія рэшткі, але калі мы замаўляем новыя партыі, то і цэны ідуць іншыя”.

Пакупнікоў у аптэках менш не стала: танней ужо і так не будзе. Некаторыя вырашаюць замяніць імпартаваныя лекі, што падаражэлі найбольш, на таннейшыя айчынныя. Толькі і за іх трэба заплаціць ужо ў некалькі разоў больш:

Супрацоўніца аптэкі №33:
“Вугаль актываваны па 500 рублёў у нас, быў калісьці і па 150. Напрыклад, анальгін нават па 800 рублёў мы атрымалі, гэта, здаецца, невялікая цана, але раней ён быў па 220 рублёў”.

У лютым Еўрарадыё падлічвала, колькі каштуюць лекі ў Беларусі і суседняй Польшчы. Ужо тады нашыя цэны былі значна вышэй. Зараз жа яны выраслі яшчэ больш. Калі ў лютым пасцілкі “Септалета плюс” каштавалі 9.500 рублёў, то зараз ужо 13.680 рублёў, "Асцылакокцынум"  падаражэў з 18. 700 рублёў да 26.180 рублёў, а "Віягра" са 116.730 рублёў нават да 150.420 рублёў!

З такімі цэнамі лёгка і ў дэпрэсію ўпасці. Дарэчы, у адной з мінскіх аптэк Еўрарадыё сказалі, што попыт на заспакаяльныя прэпараты ўжо узрос:

Супрацоўніца аптэкі №33: “Пытаюць пра заспакаяльнае, пытаюць. Вось с крызісам звязана, у людзей стрэсавы стан. Зімой не так страшна было: усе сядзелі ў цёплых кватэрах”.

У суседняй Польшчы цэны на лекі таксама павялічыліся, але да беларускіх ім далёка. Еўрарадыё прасачыла, як яны змяніліся ў Мінску і Варшаве за апошнія 3 месяцы. Вынік — у табліцы (цэны ў рублях па курсе).

         

Мінск

Варшава   

    Назвы лекаў

люты

травень

люты

травень        

    Віягра

      (4 табл.)  

      550мг

95.210

98.480

140.900

92.000

    Віягра

      (4 табл.)   

      100мг

116.730

150.420

170.600

172.000

    Кодрэкс

    МаксГрып

18.860

19.600

10.800

10. 800

    Сумамед 

      (3 табл.) 

      500мг

40.800

43.420

28.700

29. 700

    Зіртэк 7 табл.

15.000

18.980

7.850

9. 700

    Упсарын С

4.840

5.560

5.700

6. 000

    Септалета

    Плюс

9.500

13.680

5.750

9. 000

    Асцылакокцы-

    нум

18.700

26.180

8.960

9. 300

    Атрывін спрэй

10.800

13.140

8.770

9.100


Кошты на прэзерватывы:

contex у Беларусі — 4200 рублёў, у Польшчы 6.7 злотых (2 долара)


Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі