Лекары не выратавалі мінскага хлопца, які трапіў у аварыю ў Чэхіі

Лекары не выратавалі мінскага хлопца, які трапіў у аварыю ў Чэхіі

У Мінску памёр хлопец, які пацярпеў у аварыі з беларускім турыстычным аўтобусам у Чэхіі, паведамляе партал tut.by.

Як паведамлялася раней, аварыя адбылася 6 студзеня. У аўтобусе знаходзіліся падлеткі з дарослымі — агулам 49 чалавек. Аўтобус зваліўся набок на павароце дарогі. Большасць пацярпелых атрымала лёгкія траўмы.

Найбольшыя траўмы атрымаў падлетак з Мінску і яго бацькі: хлопец у цяжкім стане ляжаў у мясцовым шпіталі. Потым яго разам з маці даставілі ў Беларусь спецыяльным авіярэйсам. Аднак выратаваць дзіця беларускія лекары не здолелі.

Туркампанія і перавозчык выказалі гатоўнасць дапамагчы сям'і ўсім неабходным. Але па дапамогу сваякі хлопчыка пакуль не звярталіся.

Паводле яе інфармацыі, з астатнімі турыстамі, якія былі ў аўтобусе, усё ў парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі