Лекара з 30-гадовым стажам судзілі за экстрэмізм і распаўсюд нацысцкай сімволікі

Ігар Дзямідчык

Ігар Дзямідчык / t.me/vicspring

У Віцебску лекара асудзілі па абвінавачанні ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, паведамляе "Віцебская Вясна".

58-гадовы Ігар Дзямідчык — спецыяліст у галіне ўльтрагукавой дыягностыкі. У яго 33 гады працоўнага стажу і першая кваліфікацыйная катэгорыя. Водгукі ў інтэрнэце пра ягоную прафесійную дзейнасць выключна станоўчыя.

Дзямідчыка асудзілі ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, аднак ён абскардзіў прысуд. 13 верасня яго скаргу будзе разглядаць Віцебскі абласны суд.

Як вядома, для суда "за экстрэмізм" чалавеку дастаткова мець у сацсетках спасылку на інтэрнэт-рэсурс, прызнаны "экстрэмісцкім". А "распаўсюдам нацысцкай сімволікі" сілавікі лічаць нават гістарычныя фатаздымкі.

Як адзначаюць праваабаронцы, усе сацсеткі Ігара Дзямідчыка ўжо выдаленыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі