Вы тут

Лекара-рэаніматолага асудзілі на два гады за падпал чатырох "Табакерак"

Святаслаў Удот каля падпаленай "Табакеркі" / прэс-служба Следчага камітэта

53-гадовага лекара анестэзіёлага-рэаніматога Святаслава Удота асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Мужчына 24 гады адпрацаваў у дзяржаўнай сістэме аховы здароўя. Напрыканцы красавіка 2021-га яго затрымалі за расклейку налепак з фразай "Беларусам — воля, пацуку — падвал" на прыпынку ў Бараўлянах. Доктара арыштавалі на 15 сутак. 

На судзе за налепкі паміж Удотам і суддзёй адбыўся наступны дыялог: 

— Чым пацукі правініліся перад вамі? 
— Пацукі даносяць.
— Якім чынам?
— Не даюць выказваць сваё меркаванне з адкрытым тварам.
— А якое меркаванне вы хочаце выказаць?
— Якое меркаванне я хачу выказаць? Каб людзей не каралі за тое, што яны адкрыта выказваюць сваё меркаванне, каб іх не звальнялі з працы, каб іх не затрымлівалі.

Потым на яго пачалі крымінальную справу: Удота абвінавацілі ў падпале чатырох "Табакерак" і разбітай шыбе ў адной з іх. 

На судзе мужчына заявіў, што як доктар выступае за здаровы лад жыцця і здаровую нацыю. Таму ён хацеў спыніць працу "Табакерак" у Бараўлянах.

Ён прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме і кампенсаваў шкоды кампаніі "Энерга-Оіл" — 2687,38 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.