Легкавік у Мінску трапіў пад трамвай (фота)
![Легкавік у Мінску трапіў пад трамвай (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tramvaj-1802-2.jpg.webp?itok=YBi_PDeZ)
ДТЗ з удзелам трамвая і легкавога аўтамабіля адбылося 18 лютага ў Мінску на вуліцы Даўгабродскай, паведамляе ДАІ сталіцы.
Аварыя здарылася каля 15.30. Аўтамабіль "Вольва" ехаў з боку вуліцы Уральскай у напрамку вуліцы Будзёнага. Пры павароце налева ён не саступіў дарогу трамваю, які рухаўся ў спадарожным з ім напрамку. У выніку машына атрымала пашкоджанні, а кіроўца быў шпіталізаваны.