Легендарны гурт SEPTIC FLESH выступіць у Мінску

Сэптык Флэш (Septic Flesh) — калектыў з Грэцыі, які выконвае музыку ў стылі Symphonic Death Metal,Melodic Death Metal,Death Doom Metal з жаночымі вакальнымі партыямі.
Свой апошні альбом “Communion” гурт запісаў разам з Пражскім філарманічным аркестрам з 80 музыкаў і хорам з 32 чалавек.

З новым альбомам гурт гастралюе па ўсім свеце.
Septic Flesh давалі канцэрты разам з Gorgoroth, Moonspell, Vader, Therion, Satyricon і Cradle Of Filth.

У межах еўрапейскага тура 7 чэрвеня гурт дасць канцэрт у мінскім клубе Рэактар.
Пачатак канцэрту ў 19.00.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 649 08 88,
 6749761, 8517706.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі