Легалайз у Грузіі: Канстытуцыйны суд адмяніў штрафы за ўжыванне марыхуаны

Легалайз у Грузіі: Канстытуцыйны суд адмяніў штрафы за ўжыванне марыхуаны

Ужыванне мархуаны ў Грузіі стала цалкам легальным. Канстытуцыйны суд краіны 30 чэрвеня абвясціў рашэнне па справе, якую разглядаў амаль тры месяцы.

Згодна з пастановай, “ужыванне” будзе караецца толькі тады, калі нясе небяспеку для трэціх асобаў. Напрыклад, у навучальных установах, у транспарце, у месцах збору людзей.

У той жа час, крымінальнае пакаранне за вырошчванне і распаўсюд марыхуаны не адмяняецца.

Выданне Jam-news адзначае, што такім чынам суд задаволіў пазоў лідараў палітычнай партыі “Гірчы” Зураба Джапарыдзэ і Вахтанга Мегрелішвілі, якія доўгія гады дамагаюцца легалізацыі марыхуаны і лібералізацыі антынаркатычный палітыкі. “Гэта была барацьба не за марыхуану, а за свабоду”, — заявіў Джапарыдзэ паслы гістарычнага рашэння суда.

Летась Канстытуцыйны суд Грузіі дэкрыміналізаваў ужыванне марыхуаны, пакінуўшы ў якасці пакарання толькі адміністрацыйныя штрафы. Аднак актывісты падалі новы пазоў, патрабуючы адмяніць і адміністрацыйную адказнасць. Што і было зроблена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі