Леанід Шэнец вызвалены ад пасады першага намесніка міністра энергетыкі

Леанід Шэнец вызвалены ад пасады першага намесніка міністра энергетыкі

Леанід Шэнец вызвалены ад пасады першага намесніка міністра энергетыкі Беларусі. Адпаведную пастанову (№ 1004 ад 7 снежня) падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У дакуменце адзначаецца, што Шэнец вызвалены ад пасады "па пагадненні бакоў".

Прэс-служба Міністэрства энергетыкі паведамляе, што Шэнец працягне працу на пасадзе дырэктара Дэпартамента энергетыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі, будзе адказваць за пытанні электраэнергіі, газу і нафты.

Леаніду Шэнцу 61 год. Першым намеснікам міністра энергетыкі ён працаваў з 5 жніўня 2013 года, гэтую пасаду ён займаў і ў 2006-2008 гадах. Пасля ён некалькі гадоў быў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі, працаваў у "Газпрам трансгаз Беларусь" начальнікам упраўлення. Яго біяграфію гл. тут.

Леанід Шэнец вызвалены ад пасады першага намесніка міністра энергетыкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі