Лазавік: “Прапановы ад АДС на 90% - гэта напрацоўкі нашага ЦВК”

У размове з Еўрарадыё Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтрвыбаркаму, зазначыў, што дасланыя прапановы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў па ўдасканаленні выбарчага працэса — гэта на 90% напрацоўкі ЦВК. Прычым менавіта ў гэтым чыноўнік і бачыць увесь канструктывізм прапановаў ад апазіцыі: “Галоўны канструктыў у тым, што 90% дасланага ў ЦВК тэксту поўнасцю адпавядаюць уласным напрацоўкам нашай канторы. Гэта якраз-такі і кажа аб тым, што наша практыка працы ў асноўным адпавядае жаданням палітычных партыяў і асобных суб’ектаў выбарчай кампаніі”.

На думку Віктара Карняенкі, намесніка старшыні незарэгістраванага “Руха за свабоду” і аднаго з аўтараў “Прапановаў АДС”, першасным патрабаваннем ад ЦВК будзе ўвядзенне апазіцыі ў склад выбарчых камісіяў падчас будучых выбараў:

“Па-першае, гэта самыя мінімальныя патрабаванні, сфармуляваныя АДС. Без іх поўнага выканання весці гаворку пра дэмакратычныя выбары ў нашай краіне не выпадае. Мы будзем разглядаць першай этапнай задачай уключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у выбарчыя камісіі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі