Ліам Галахер: Калі пласцінка "не пакаціць", "завяжу" з музыкай

Пласцінка “ВЕ” запісвалася ў Лондане пры ўдзеле прадзюсара Дэйва Сітэка, якога Ліам Галахер называе “лепшым прадзюсарам, з якім ён калі-небудзь працаваў”. Па словах Галахера, Beady Eye ускладаюць вялікія надзеі на новую пласцінку. І калі яна не будзе карыстацца поспехам у публікі, ён можа сур’ёзна задумацца пра тое, каб завязаць з музыкай.

Сёлета Beady Eye адыграюць серыю сольных канцэртаў у падтрымку новага альбома, а і выступяць на буйных еўрапейскіх фэстах. У тым ліку, V Festival, Benicassim і T In The Park. "BE" стане паслядоўнікам дэбютніка новага праекта Ліама Галахера “Different Gear, Still Speeding”, выпушчанага ў 2011-м годзе, праз паўтара года пасля распаду Oasis.

Фота: www.rocktails.com.ar

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі