Вы тут

Лаўроў выказаўся аб магчымым адключэнні Беларусі ад SWIFT

Cяргей Лаўроў / з архіву БЕЛТА

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў раскрытыкаваў заяву штаба Святланы Ціханоўскай пра магчымае адключэнне беларускай банкаўскай сістэмы ад міжнароднай сістэмы SWIFT. 16 лістапада прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што "мы працуем, каб замежныя банкі спынялі крэдытаваць і супрацоўнічаць з беларускімі, у першую чаргу, дзяржаўнымі — гэта Беларусбанк і Белаграпрам".

Па словах Лаўрова, такая ўвага да SWIFT з боку апанентаў Лукашэнкі надаецца таму, што "гэтая сістэма, якая была створана амерыканцамі і іх саюзнікамі, абслугоўвае фінансавыя патокі для забеспячэння нармальнага тавараабмену інвестыцыямі і практычна ўсе іншыя аспекты эканамічнага жыцця".

"Выснова вельмі простая: распрацоўваць свае ўласныя механізмы, якія не будуць захоўваць залежнасць нашых краін ад Захаду", — сказаў Лаўроў напярэдадні вечарам на прэс-канферэнцыі па выніках СМЗС АДКБ, перадае РИА Новости.

На мінулым тыдні некаторыя беларускія банкі атрымалі з Нацбанка ліст з просьбай забяспечыць падключэнне да расейскай сістэмы "сэрвіс-бюро СПФС", якая з'яўляецца расийскім аналагам SWIFT.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.