Лахатроншчыкі праз СМС разыгрывалі ў Маладзечне "бумеры"

У Маладзечна ашуканцы праз СМС разыгрывалі "бумеры". Пра махінацыі стала вядома, калі жыхарка горада звярнулася ў міліцыю.
Па яе словах, невядомы даслаў ёй СМС аб выйгрышы БМВ Х5. Для атрымання
аўтамабіля зламыснік пераконваў жанчыну аплаціць транспартныя выдаткі
па дастаўцы машыны.

Усё, што ад яе патрабавалася, — перавесці на
электронны кашалёк у банку амаль 4 мільёны рублёў. Міліцыя распачала
крымінальную справу за махлярства.

Злачынцам пагражае да трох гадоў
турмы, перадае БЕЛТА. Праўда, ці затрыманыя махляры — не паведамляецца.