Кёльнскі карнавал у Мінску (фотарэпартаж) - абноўлена

8 лютага ў беларускай сталіцы прайшоў нямецкі карнавал. Амбасада ФРГ другі год запар ладзіць у Мінску Кёльнскі карнавал. На свята была запрошаная нямецкая дыяспара ў нашай краіне і беларускія партнёрскія арганізацыі.

Еўрарадыё паразмаўляла з намеснікам кіраўніка місіі ФРГ ў Беларусі Фрыдам Нільсанам аб традыцыі Кёльнскага карнавалу.

- Спадар Нільсан, раскажыце калі ласка, што гэта за свята?

- Гэты карнавал у Нямеччыне звычайна праводзіцца ў гарадах Рэйна: Майнц, Дзюсельдорф... Карнавал у іх ладзіцца, можна сказаць, з Божага нараджэння. Таму што гэта каталіцкае свята.

- Колькі год гэты карнавал праводзіцца ў Беларусі?


- Летась мы праводзілі гэты карнавал упершыню ў Беларусі. Гэта адбывалася ў межах Года нямецкай культуры. І адна з частак праграмы – быў карнавал. І людзі проста так ашалелі ад яго, што сёлета ўсе тэлефанавалі нам і пыталіся: “Спадар Нільсан, калі будзе карнавал?” Ну і мы вырашылі зладзіць яго яшчэ сёлета. Традыцыі толькі два гады. Але ў наступным годзе карнавал таксама будзе.

- Толькі ў наступным?

- Не, заўсёды. Пакуль я жыву ў Беларусі, карнавал тут будзе (смяецца).

- Што агульнага і што рознага паміж карнавалам у Нямеччыне і тут, у Мінску?

- Тут гучыць нямецкая музыка – крыху вар’яцкая. Мы запрасілі ды-джэяў з Нямеччыны. Гэта ўнікальная музыка. Без нямецкай музыкі не можа быць нямецкага карнавалу. Але чаго ў нас няма, дык гэта дэбатаў. Ведаеце, ў Нямеччыне гэта вельмі папулярна. Людзі жартуюць з палітыкаў, Ангелы Меркель, напрыклад. Тут гэтага няма.

- Чаму?

- Таму што тут ніхто не разумее нямецкай (смяецца).

- Колькі беларускіх немцаў тут сёння?


- Тут усяго каля трохсот чалавек. Думаю, дзесьці сто з іх – немцы, ну, разам з аўстрыйцамі, швейцарцы.






























Фота Віталіны Грахоўскай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі