Квіткі на першы канцэрт новага склада :B:N: з’явяцца на наступным тыдні

Першы сталічны канцэрт бярозаўскага гурта :B:N: у абноўленым складзе атрымаў гастрольнае пасведчанне №46.


“У продажы квіткі з’явяцца з наступнага тыдня, — кажа арганізатар імпрэзы Віталь Супрановіч. — Папярэдне яны будуць каштаваць 80-90 тысяч, а месца за столікам — 120 тыс. У дзень канцэрта на танцпол можна будзе набыць квіток за 100 тысяч, а за столік — за 150”.  


На канцэрце, які адбудзецца 13 кастрычніка ў клубе Re:Public, гурт :B:N: прэзентуе свежы сінгл, які, на думку музыкаў, мусіць пазнаёміць публіку з новым гучаннем калектыву. Нагадаем, два месяцы таму :B:N: змяніў склад і цяпер эксперыментуе з гучаннем. Апроч бярозаўскай каманды, на канцэрце выступяць магілёўцы Nizkiz, якія адмыслова для гэтага працуюць над першай у рэпертуары беларускамоўнай песняй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі