Квіткі на матч БАТЭ-Леўскі пачнуць прадаваць з 25 жніўня і толькі ў Барысаве

У панядзелак, 25 жніўня, пачнецца продаж квіткоў на заключны матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і сафійскім “Леўскі”. Квіток будзе каштаваць 10 тысяч рублёў і прадавацца толькі ў касах барысаўскага стадыёна.
Супрацоўнікі стадыёна параілі прыходзіць у панядзелак як мага раней. Чарга чакаецца ўжо а 4-й раніцы.

“Пажадана, каб у панядзелак прыходзілі раней, таму што вельмі вялікі ажыятаж. Людзі збіраюцца займаць чаргу ўжо з 4-й раніцы”.

Нагадаем, квіткі на матч БАТЭ-Андэрлехт, які адбыўся ў Барысаве 6 жніўня, былі прададзеныя за некалькі гадзін. Цяпер інтарэс да гульні яшчэ большы: упершыню беларускі клуб знаходзіцца так блізка ад групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. У Сафіі БАТЭ перамог з лікам 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі