Квіткі на “Аватар” на люты ўжо распрадалі

Тыя, хто не паспеў набыць квіткі на 3D-фільм “Аватар”, змогуць паглядзець яго не раней за сакавік. Квіткоў на люты ў касах амаль не засталося, паведаміў Еўрарадыё дырэктар мінскага “Кінавідэапраката” Васіль Коктыш: Васіль Коктыш: “Практычна няма ўжо. У нас заявак шмат, але задаволіць іх мы не можам. Былі жадаючыя прыехаць з Смаленска, але я ім адмовіў”.

Да канца года ў сталіцы адкрыюць  яшчэ адну кіназалу 3D. У недалёкай будучыні ў Мінску з’явіцца і шасцізальны лічбавы кінатэатр на 1200 месцаў. Аднак паглядзець фільмы ў тэхналогіі 3D у любы час і без чэргаў па квіткі, па словах Васіля Коктыша, можна будзе толькі праз 2 гады.