Квіткі на “Аватар” да канца тыдня ўжо раскупілі (фотарэпартаж)

У першы дзень працы адноўленага мінскага кінатэатра “Кіеў” распродалі ўсе квіткі на фільм Джэймса Кэмерана “Аватар”. Чэргам, здавалася, канца не будзе
Тыя, хто яшчэ не набыў квіткі на паказ, змогуць паглядзець карціну не раней за наступны тыдзень, паведамілі Еўрарадыё ў кінатэатры.




Супрацоўніца кінатэатра “Кіеў”: “Сёння каса з 10 працуе, там такія чэргі, такі ажыятаж, людзі стаяць з 7 раніцы. Прыязджайце пазней. Фільм будзе ісці да 1 сакавіка, усе паспеюць паглядзець”.




Сёння і заўтра “Аватар” будуць паказваць па адным сеансе на дзень. А пад канец тыдня колькасць сеансаў павялічаць да трох. Цэны квіткоў на дзённыя паказы — 15 тысяч рублёў, а на вечаровыя — 20 тысяч рублёў.  






Нагадаем, “Аватар” — гэта першы фільм, цалкам зняты ў фармаце Dolby 3D. У сусветным пракаце ён ужо сабраў больш за 1,3 мільярда долараў.







Фота: Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі