Кватарантка ў Віцебску скрала медалі

Кватарантка ў Віцебску скрала медалі

У Віцебску на 28-гадовую дзяўчыну пачалі крымінальную справу за крадзеж, паведамляе ў Telegram-канале прэс-служба Следчага камітэта. 

Дзяўчына здымала кватэру. У перыяд з траўня па чэрвень яна скрала з гэтай кватэры ўзнагароды СССР — медалі "За адвагу", "За баявыя заслугі", Ордэн Айчыннай вайны I ступені. Гэтыя ўзнагароды належалі дзядулі ўладальніка кватэры. Кватарантка аддала іх знаёмым, каб тыя прадалі іх.

Следча-аператыўная група агледзеле месца здарэння, забрала дакументацыю на медалі і ордэн.

Паведамляецца, што раней дзяўчына судзімая не была. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі