Кур'яновіч асуджаны на 15 сутак, Дашкевіч і Фінькевіч аб'явілі галадоўку

На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны судом Маскоўскага раёна беларускай сталіцы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч. Яго прызналі вінаватым у "дробным хуліганстве".
Нагадаем, Кур'яновіч быў у ліку затрыманых учора вечарам у Мінску актывістаў зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронту", інфармуе БелаПАН.

Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч цяпер знаходзяцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, яны адбываюць 7-суткавы арышт за ўдзел у акцыі 1 траўня, прысвечанай Дню Еўропы. Хлопцы аб'явілі галадоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі