Курсы на выходныя: долар і расійскі рубель патаннелі, еўра падаражэў

Курсы на выходныя: долар і расійскі рубель патаннелі, еўра падаражэў

21 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Перад выходнымі еўра падаражэў на 1 капейку, а долар ЗША на тую ж 1 капейку патаннеў. Крыху знізіўся і курс расійскага рубля.

Новыя курсы паводле сайта Нацбанка:

За 1 долар ЗША — Br1,9351 (учора было Br1,9465 за $1).

За 1 еўра — Br2,2534 (20 ліпеня было Br2,2393 за 1 еўра).

За 100 расійскіх рублёў — Br3,2849 (на папярэдніх таргах было Br3,2928 за 100 расійскіх рублёў).

Гэтыя курсы будуць дзейнічаць усе выходныя і зменяцца толькі 24 ліпеня, калі на біржы адбудуцца наступныя таргі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі