Вы тут

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

Фота: БЕЛТА

У чацвер, 11 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 2,0146 да 2,0188 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,4059 да 2,4093 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5411 беларускага рубля (у сераду — 3,5423).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,07%.

У пачатку 2018 года курс долара ў Беларусі толькі расце. 9 студзеня ён у чарговы раз пераваліў за 2 рублі.