Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

У сераду, 1 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 1,9741 да 1,9760 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,2970 да 2,2988. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3961 беларускага рубля (у аўторак — 3,3972).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 31 кастрычніка, курс долара ЗША вырас — з 1,9722 да 1,9741 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,2918 да 2,2970.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі