Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

У аўторак, 20 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 1,8895 да 1,9016 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1150 да 2,1203. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2425 беларускага (у панядзелак — 3,2617).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 19 чэрвеня, курс долара ЗША вырас — з 1,8874 да 1,8895 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1065 да 2,1150.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі