Курсы долара і еўра 1 лютага выраслі

Курсы долара і еўра 1 лютага выраслі

У сераду, 1 лютага, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9356 да 1,9365 беларускага рубля, павысіўся і курс еўра — з 2,0703 да 2,0881 рубля. Курс расійскай валюты пайшоў наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2113 беларускага рубля (у аўторак — 3,2224).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 31 студзеня курс долара ЗША знізіўся — з 1,9357 да 1,9356 беларускага рубля, курс еўра таксама паменшаў — з 2,0723 да 2,0703 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі