Курс еўра ў Беларусі працягвае расці

Курс еўра ў Беларусі працягвае расці

Курс еўра ў Беларусі працягвае расці. Пра гэта сведчаць чарговыя таргі, якія ў чацвер, 29 чэрвеня, прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9343 да 1,9336, курс еўра вырас — з 2,1987 да 2,2088 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2737 беларускага (у сераду — 3,2485).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,47%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 28 чэрвеня, курс долара ЗША вырас — з 1,9249 да 1,9343, вырас і курс еўра — з 2,1539 да 2,1987 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі